- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін правёў перагаворы з Міністрам абароны Азербайджанскай Рэспублікі генерал-палкоўнікам Закірам Гасанавым.
Бакі абмеркавалі бягучы стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і намецілі шляхі яго інтэнсіфікацыі ў галінах, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць.
«У нас няма праблем ні ў адносінах, ні ва ўзаемаразуменні. Нам трэба толькі правесці рэвізію па асноўных напрамках супрацоўніцтва», — канстатаваў генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, звяртаючыся да азербайджанскага калегі.
Міністр абароны Беларусі падкрэсліў, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам адрозніваецца высокім узроўнем даверу і адкрытасці:
«Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам носіць адкрыты характар і адрозніваецца высокім узроўнем рознабаковага дыялогу. Яго фундаментам з’яўляюцца брацкія сувязі паміж нашымі народамі.
Лепшым пацвярджэннем таму з’яўляюцца сяброўскія і даверныя адносіны паміж прэзідэнтамі дзвюх дзяржаў Аляксандрам Лукашэнкам і Ільхамам Аліевым.
У чарговы раз хачу падкрэсліць высокі ўзровень нашых двухбаковых адносін у ваеннай сферы, а галоўнае —ўзаемную зацікаўленасць і патэнцыял для іх далейшага паглыблення».
У сваю чаргу Міністр абароны Азербайджана генерал-палкоўнік Закір Гасанаў адзначыў, што азербайджанскі бок высока цэніць ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, а таксама накіраваны на яго паглыбленне.
«Абмен дэлегацыямі — гэта не толькі абмен вопытам, але і збліжэнне нашых краін. У нас агульная гісторыя, кожны другі азербайджанец загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны. І пакуль існуе Азербайджан, мы будзем захоўваць памяць аб тых падзеях», — падкрэсліў генерал-палкоўнік Закір Гасанаў.
Пасля перагавораў кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Азербайджана ўсклалі кветкі да манумента Перамогі на плошчы Перамогі ў Мінску.
Фота Уладзіміра Блінова