Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выступіў у рамках фестывалю «Класіка каля Ратушы»

Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выступіў у рамках фестывалю «Класіка каля Ратушы»

У рамках фестывалю «Класіка каля ратушы» з канцэртнай праграмай выступіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Для жыхароў сталіцы стала ўжо добрай традыцыяй сустракаць цёплыя суботнія вечары каля Мінскай гарадской ратушы. Творчы фестываль у Мінску праходзіць дзясяты год запар.

Для новага летняга музычна-турыстычнага сезона, які нядаўна стартаваў, калектыў Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл падрыхтаваў новую канцэртную праграму.

Артысты прадставілі гледачам рок-оперу «Крылы» беларускага кампазітара Сяргея Бельцюкова на вершы Роберта Раждзественскага. Са сцэны прагучалі творы як самога Сяргея Бельцюкова, так і Альфрэда Шнітке, Віторыа Монці, Арама Хачатурана.

Фота Анастасіі Банет