- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Кіраўніцтва Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны правяло сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса лацінаамерыканскіх дзяржаў.
Начальнік Дэпартамента — памочнік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Валерый Равенка абмеркаваў актуальныя пытанні і перспектывы беларуска-венесуэльскіх адносін у ваеннай сферы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклінам Рамірэсам Араке і з Аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Расійскай Федэрацыі дывізіённым генералам Эдвуарам Верхелем Тарталера.
У сваю чаргу з мэтай устанаўлення кантактаў з Нікарагуа ў ваеннай сферы першы намеснік начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўнік Аляксандр Венгура правёў сустрэчу з Аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Рэспублікі Нікарагуа ў Расійскай Федэрацыі палкоўнікам Фрэдзі Серрата Гансалесам.
Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь