Абмеркаваны перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Эфіопіяй

Абмеркаваны перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Эфіопіяй

На палях 12-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025 начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Валерый Равенка правёў сустрэчы з камандуючым Паўночна-Заходнім камандаваннем Узброеных Сіл Эфіопіі генерал-лейтэнантам Бірханам Бекеле Бедада і начальнікам дэпартамента арганізацыі і лагістыкі штаба Нацыянальнай Народнай арміі Алжыра генерал-лейтэнантам Смаілам Седзікі.

Падчас сустрэч бакі абмеркавалі бягучы стан, патэнцыял і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднага парадку дня.

Фота Паўла Матусевіча