Завяршыўся візіт прадстаўнікоў упраўлення кадраў Міністэрства абароны Азербайджана ў Беларусь

Завяршыўся візіт прадстаўнікоў упраўлення кадраў Міністэрства абароны Азербайджана ў Беларусь

Ваенная дэлегацыя з Азербайджана наведала Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і ваенна-тэхнічны факультэт у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, дзе азнаёмілася з арганізацыяй навучальнага працэсу і навучання замежных курсантаў.

Таксама дэлегацыя пабывала ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы, дзе пазнаёмілася з падрыхтоўкай навучэнцаў да паступлення ва ўстановы адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях ваеннага профілю для Узброеных Сіл.

Фота Паўла Матусевіча