- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін наведвае з рабочай паездкай Слуцкі гарнізон.
Адна з кропак на працоўным маршруце – мясцовая кадэтка.
Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін упершыню наведаў Мінскае абласное кадэцкае вучылішча. Міністр абароны Беларусі азнаёміўся з вучэбна-матэрыяльнай базай установы адукацыі. Экскурсію для яго правёў дырэктар вучылішча Сяргей Мяцельскі.
У рэсурсным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі кіраўнік ваеннага ведамства назіраў за трэніроўкамі па агнявой і тактычнай падрыхтоўцы.
Галоўнае пытанне ва ўстановах адукацыі ад Міністра абароны: хто з рабят плануе стаць афіцэрам?
З выпускнікоў гэтага года — вышэйшую адукацыю ў інтарэсах Міністэрства абароны плануе атрымаць амаль палавіна рабят.
Кадэты і выкладчыкі расказалі генерал-лейтэнанту Віктару Хрэніну аб даследчай дзейнасці, зазірнуў Міністр і ў свежую прэсу, якую выдаюць у вучылішчы.
За час існавання вучылішча з 1 верасня 2010 года навучанне ў кадэцкім вучылішчы прайшлі больш за 600 хлопцаў і дзяўчат. Большасць з іх сталі курсантамі Ваеннай акадэміі і ваенных факультэтаў у ВНУ краіны.
***
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін перадаў у фонд Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча макет аўтамата АК-74 і свой першы генеральскі мундзір. Ён стане часткай музейнай калекцыі ўстановы адукацыі.
Кіраўнік абароннага ведамства пагаварыў з выхаванцамі кадэцкага вучылішча амаль гадзіну: расказаў пра сваю вучобу ў сувораўскім ваенным вучылішчы і нават даў параду — ад сувораўца кадэтам:
«Беражыце сваё сяброўства і не спяшайцеся стаць дарослымі, усё трэба рабіць у свой час, у вас ён цяпер самы прыгожы».
У завяршэнні сустрэчы рабяты папрасілі Міністра абароны аб сумесным фота. Ён, вядома, не адмовіў.
Фота Арцёма Берасценя