- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Мінску адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў упраўлення кадраў Міністэрства абароны Азербайджанскай Рэспублікі і галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, у ходзе якой прадстаўнікі дзвюх краін абмеркавалі пытанні праходжання ваеннай службы і ўліку асабовага складу.
З боку ўпраўлення кадраў Азербайджанскай Рэспублікі ваенную дэлегацыю ўзначаліў палкоўнік-лейтэнант Тагіеў Мусейіб Муталім аглы, з боку Рэспублікі Беларусь - палкоўнік Іван Міцін, начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны.
Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел ваенны аташэ пры Пасольстве Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь палкоўнік Гуліеў Рашад Малікаждар аглы і яго памочнік капітан Мамадаў Джафар Арастун аглы.
Фота Паўла Матусевіча