- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Дэлегацыя беларускага ваеннага ведамства выбыла ў Расійскую Федэрацыю для ўдзелу ў III Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе.
Дэлегацыя беларускага ваеннага ведамства на чале з Міністрам абароны Беларусі генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным адправілася ў Расійскую Федэрацыю, дзе прыме ўдзел у III Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе «За адзінства ўсіх антыфашысцкіх сіл, за поўную перамогу над нацызмам».
Мерапрыемства прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і пройдзе на базе Кангрэсна-выставачнага цэнтра «Патрыёт».
Паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь