На аэрадроме Ліпкі будуць праходзіць трэніроўкі тэхнікі механізаванай калоны, якая ўдзельнічае ў ваенным парадзе

На аэрадроме Ліпкі будуць праходзіць трэніроўкі тэхнікі механізаванай калоны, якая ўдзельнічае ў ваенным парадзе

З 18 сакавіка на працягу пяці тыдняў на аэрадроме Ліпкі будуць праходзіць трэніроўкі тэхнікі механізаванай калоны, якая ўдзельнічае ў ваенным парадзе 9 Мая.

У сувязі з перамяшчэннем тэхнікі да месца правядзення трэніровак і назад у Мінску будзе ўводзіцца абмежаванне руху.

Раніцай: з 04:50 да моманту перамяшчэння тэхнікі (≈1 гадзіна).

Маршрут: вул. Заснавальнікаў – вул. Старынаўская – вул. Францыска Скарыны – знешняе кальцо МКАД – паварот да ЖК «Зялёная гавань» – аўтамабільная дарога да аэрадрома Ліпкі.

Вечарам: з 19:50 да моманту перамяшчэння тэхнікі (≈1 гадзіна).

Маршрут: аэрадром Ліпкі – знешняе кальцо МКАД – вул. Францыска Скарыны – вул. Старынаўская – вул. Заснавальнікаў.

Просім жыхароў і гасцей сталіцы ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.

Фота Канстанціна Бяляўскага, інфаграфіка ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр»