- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З надыходзячым святам чароўных гасцей мерапрыемства павіншаваў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка:
— Менавіта вы сёння ствараеце наша новае беларускае грамадства. Вы фарміруеце вобраз будучых абаронцаў Айчыны і сёння ў эканоміцы розныя галіны ўзначальваюць мілыя жанчыны.
Першы касманаўт суверэннай Беларусі Марына Васілеўская — таксама прадстаўніца лепшай паловы чалавецтва.
У сілу службовых абавязкаў мне часта даводзілася бываць за граніцай: у Еўропе, Азіі, Афрыцы. Вы ведаеце, самыя прыгожыя, добрыя, лепшыя жанчыны — гэта нашы беларускія, славянскія жанчыны. Менавіта ў вас спалучаецца сіла характару і пяшчота.
Напярэдадні гэтага знакавага свята прыміце шчырыя словы падзякі і пажаданні моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, дабра, цяпла, утульнасці ў вашых сем’ях, каб вашы мары збываліся.
Калектыў Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выступіў са святочнай праграмай.
Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова