У Мінску прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства інфармацыі Беларусі

У Мінску прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства інфармацыі Беларусі

У Мінску на пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі Беларусі абмеркавалі вынікі працы нацыянальнай інфармацыйнай сферы, прыярытэты і асаблівасці развіцця мас-медыя ў Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Пятрышэнка, Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў, прадстаўнікі Міністэрства абароны, кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Падчас выступлення Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў расказаў аб поспехах беларускіх мас-медыя, абазначыў прыярытэты працы СМІ на перспектыву і адзначыў, што стрыжневай тэмай для нацыянальных медыя павінна стаць 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён таксама агучыў тэндэнцыі ў інфармацыйнай сферы:

- практычна 60% насельніцтва давярае дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі;

- беларускі нацыянальны кантэнт у сукупнасці складае больш за 70%;

- колькасць карыстальнікаў у рэспубліканскіх СМІ на YouTube вырасла да 7,5 млн карыстальнікаў;

- у бліжэйшай перспектыве асноўны ўпор будзе зроблены на інтэрнет-асяроддзе, работу з моладдзю і абарону дзяцей ад дэструктыўнага ўплыву інтэрнет-рэсурсаў;

- працягнецца праца па развіцці блогасферы ў Беларусі.

Лейтэнант Анастасія Банет, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова