Працягваецца візіт беларускай вайсковай дэлегацыі ў Індыю

Працягваецца візіт беларускай вайсковай дэлегацыі ў Індыю

Працягваецца візіт у Індыю беларускай ваеннай дэлегацыі ў рамках наведвання выставы “Аэра Індыя – 2025”.

Першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Андрэй Маціевіч прыняў удзел у працы «Канклава міністраў абароны 2025», дзе з дакладам выступіў кіраўнік абароннага ведамства Індыі Раджнатх Сінгх і прадстаўнікі кіраўніцтва абароннай прамысловасці Індыі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі больш як з 80 краін.

Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь