Падпісаны Указ, якім удакладняюцца палажэнні аб Міністэрстве абароны і Генеральным штабе Узброеных Сіл.

Падпісаны Указ, якім удакладняюцца палажэнні аб Міністэрстве абароны і Генеральным штабе Узброеных Сіл.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім удакладняюцца палажэнні аб Міністэрстве абароны і Генеральным штабе Узброеных Сіл.

У мэтах прывядзення Указа 2006 года ў адпаведнасць з Ваеннай дактрынай.

У прыватнасці, функцыі Мінабароны дапоўнены палажэннямі па рэалізацыі ва Узброеных Сілах мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні, а таксама па асвятленні ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці Узброеных Сіл. Акрамя таго, удакладняецца склад калегіі Мінабароны.

Функцыі Генштаба дапоўнены палажэннем па каардынацыі дзейнасці сілавога кампанента ваеннай арганізацыі дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны.

Фота з адкрытых крыніц