Міністр абароны Беларусі павіншаваў генерал-палкоўніка ў адстаўцы Анатоля Кастэнку з 85-годдзем

Міністр абароны Беларусі павіншаваў генерал-палкоўніка ў адстаўцы Анатоля Кастэнку з 85-годдзем

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін павіншаваў генерал-палкоўніка ў адстаўцы Анатоля Кастэнку з 85-годдзем:

— Паважаны Анатоль Іванавіч! У ваш юбілей мы хочам Вас павіншаваць у родных сценах Міністэрства абароны. Пажадаць здароўя, дабрабыту, поспехаў. І Вы ведаеце, я заўважыў маленькую сімвалічнасць: у 1994 годзе Вас Прэзідэнт пасля выбараў паставіў на чале ваеннага ведамства. І ўчора мы правялі паспяховыя выбары. А сёння вы святкуеце свой юбілей, і мы вас віншуем у сценах нашага Міністэрства абароны.

Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік ваеннага ведамства зачытаў Анатолю Іванавічу віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі — Аляксандра Лукашэнкі.

Анатоль Іванавіч прайшоў шлях ад выхаванца Кіеўскага сувораўскага ваеннага вучылішча да міністра абароны Рэспублікі Беларусь і зрабіў многае для развіцця і фарміравання сучаснага аблічча Узброеных Сіл нашай краіны. Для многіх ён быў і застаецца прыкладам сапраўднага афіцэра і генерала.

Генерал-палкоўнік у адстаўцы Анатоль Кастэнка падзякаваў Міністру абароны і членам калегіі за аказаны гонар:

— Дзякуй за тое, што шануеце тых, хто служыў і прыносіў карысць нашай Радзіме ў абароне нашай Айчыны. Хачу адзначыць, што ў гэтай абстаноўцы, калі хмары згушчаюцца над нашай краінай, вы працуеце спакойна, упэўнена, па плане, не баючыся ніякіх пагроз, удасканальваючы сваё баявое майстэрства. Упэўнены, наша армія гатовая абараніць інтарэсы нашай дзяржавы. І гэта кажа пра многае.

Фота Арцёма Берасценя