- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Прадстаўнікі Міністэрства абароны і Узброеных Сіл Беларусі прынялі ўдзел у грандыёзным фінале рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства».
Сталічны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна» стаў галоўным пунктам маштабнай акцыі, якая ахапіла многія гарады Беларусі.
Ваеннаслужачыя беларускай арміі прынялі актыўны ўдзел у акцыі на ўсіх этапах маштабнага праекта. Тэматычныя пляцоўкі, выстаўкі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, выступленні ваенных аркестраў не пакінулі абыякавымі беларусаў усіх узростаў.
Тут прайшоў канцэрт беларускіх выканаўцаў «Час выбраў нас».
***
«Мы зробім усё, каб у Беларусі быў мір», — адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на «Марафоне адзінства».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «2025 год — год 80-годдзя Вялікай Перамогі. Як годныя наследнікі савецкага народа-пераможца мы зробім усё, каб у Беларусі быў мір, было ціха, спакойна і абавязкова стабільна».
«Мы не дапусцім, каб на родную зямлю ўступіў бот захопніка. Вы ў гэтым можаце быць абсалютна ўпэўнены», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Фота Паўла Матусевіча і Белта