Канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

У Палацы Рэспублікі прайшоў традыцыйны канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”. На сцэне Вялікай залы выступілі аркестр, хор, лаўрэаты міжнародных конкурсаў: калектыў выканаў бессмяротныя музычныя хіты – ад велічнай класікі да энергічнага року. Шоу дапоўнілі фарбы святла, дэкарацыі і анімацыя, цудоўныя ўборы артыстаў, а самае галоўнае — цудоўная музыка ў выкананні ваеннага калектыву.

Сярод гледачоў канцэрта “Ад класікі да рока: сусветныя хіты” — Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі.

Пасля прадстаўлення генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і генерал-маёр Леанід Касінскі павіншавалі артыстаў заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь з грандыёзным выступленнем, а таксама падзякавалі ваенным артыстам за цудоўную канцэртную праграму.

Лейтэнант Яўген Лапушка «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова