Аляксандр Лукашэнка: «Будзе мір — усё астатняе прыкладзецца. Трэба зберагчы мір для Беларусі»

Аляксандр Лукашэнка: «Будзе мір — усё астатняе прыкладзецца. Трэба зберагчы мір для Беларусі»

«Будучы год і, напэўна, уся пяцігодка пройдуць пад лозунгам міру і бяспекі», – пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій «Беларускі спартыўны Алімп».

«Будзе мір — усё астатняе прыкладзецца. Трэба зберагчы мір для Беларусі. І мы зробім гэта разам з вамі», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь заўсёды будзе незалежнай дзяржавай, наперакор любым сусветным тэндэнцыям. Ён падкрэсліў, што нягледзячы на спробы расхістаць краіну, нічога не атрымаецца, і яна будзе захавана для будучых пакаленняў.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што дасягненні лаўрэатаў і іх дзейнасць маюць высокае духоўнае і патрыятычнае значэнне:

«Асабліва важна гэта цяпер, калі краіна рыхтуецца адзначыць свяшчэнную дату — 80-годдзе Вялікай Перамогі. Мы беражліва захоўваем памяць пра мінулае, упэўнена рухаемся наперад і смела глядзім у будучыню».

Кіраўнік дзяржавы паўтарыў тэзіс аб тым, што наступны год будзе няпростым:

«Я гэта кажу адкрыта. І запомніце, хто б вам тут ні абяцаў залатыя горы, нам прыйдзецца напружвацца ў два разы больш, чым у папярэднім годзе. Але мы пераадолеем усе цяжкасці. Не толькі таму, што я хачу банальна сказаць: «Мы адзіныя, мы натхнёныя ... Мы навучыліся працаваць! У складаных умовах. Калі на нас давяць з усіх бакоў».

Фота з афіцыйнага інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь