Беларускія ваеннаслужачыя прымуць удзел у «Марафоне адзінства» ў Брэсце

Беларускія ваеннаслужачыя прымуць удзел у «Марафоне адзінства» ў Брэсце

20 і 21 снежня Брэст сустракае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю “Марафон адзінства”.

Гасцей мерапрыемства чакаюць яркія выступленні артыстаў, выстаўкі, тэматычныя лекцыі, прафарыентацыйныя пляцоўкі, арганізаваныя ў розных лакацыях горада.

Ужо заўтра на пляцоўцы каля Лядовага палаца спорту госці мерапрыемства змогуць наведаць лакацыі, арганізаваныя беларускімі ваеннаслужачымі.

Брэсцкія дэсантнікі з 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады падрыхтавалі шмат цікавага - выстава ваеннай тэхнікі, формы адзення і экіпіроўкі, паказальныя выступленні з элементамі рукапашнага бою, плац-канцэрт аркестра.

Станьце часткай маштабнай падзеі і акуніцеся ў атмасферу яркага свята разам з беларускімі ваеннаслужачымі!