“Асновы ваеннай бяспекі і тэрытарыяльнай абароны”

“Асновы ваеннай бяспекі і тэрытарыяльнай абароны”

На факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл праходзіць курс па праграме павышэння кваліфікацыі “Асновы ваеннай бяспекі і тэрытарыяльнай абароны” са старшынямі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка ў рамках праграмы курса правёў занятак і азнаёміў старшыняў выканкамаў з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця ваенна-палітычнага становішча вакол Беларусі.

Начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Краўчанка давёў ролю тэрытарыяльнай абароны ў сістэме забеспячэння ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Заняткі накіраваны на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войск.

Сяржант кантрактнай службы Павел Сурынаў, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова