- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўдзельнічае ў II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да гадавіны прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.
У мерапрыемстве прымаюць удзел айчынныя эксперты, прадстаўнікі Расіі, Германіі, Ірана, Італіі, Польшчы, Сербіі, ЗША, Узбекістана, Чэхіі і Швецыі.
На палях канферэнцыі Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах генерал-маёр Леанід Касінскі абмеркавалі з Упаўнаважаным па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі Таццянай Маскальковай сумесную работу на бліжэйшую перспектыву.
***
«Правядзенне такога маштабнага форуму ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і напярэдадні 80-гадовага юбілею Вялікай Перамогі асабліва падкрэслівае важнасць захавання міру як найвышэйшай каштоўнасці», — Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.
Кіраўнік ваеннага ведамства звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.
Галоўнае з выступлення генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна.
Аб праблематыцы адраджэння нацызму і фашызму ў сучасным свеце:
«Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны і Нюрнбергскага трыбунала, які стварыў прававую аснову асуджэння за злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, здавалася, што карычневая чума на планеце знішчана канчаткова.
У XXI стагоддзі, на жаль, зноў даводзіцца сутыкацца з праявамі нацызму і фашызму, у якім рэваншысты бачаць сімвал былой нацыянальнай магутнасці і вялікасці.
У авангардзе гэтай безразважнай палітыкі трымаецца кіраўніцтва Польшчы, Прыбалтыйскіх дзяржаў і Украіны, дзе заахвочваецца рэабілітацыя нацысцкіх злачынцаў і зробленых імі злачынстваў, правядзенне факельных шэсцяў, маршаў легіянераў СС і неанацыстаў.
Пад выглядам барацьбы з нібыта таталітарным савецкім мінулым на тэрыторыі гэтых краін знішчаецца мемарыяльная спадчына. Аднак стаўленне гэтых палітычных рэжымаў да нацыянальных меншасцяў у сваіх дзяржавах даказвае, што самі яны як раз і вызнаюць палітыку таталітарызму.
Відавочна, што чума нацызму не толькі вельмі блізка падабралася да нашых граніц, але і распаўзлася, нібы злаякасная пухліна, па многіх заходніх краінах.
На Захадзе зрабілі ўсё магчымае, каб забыць урокі гісторыі. Забыць вінаватых у злачынствах супраць чалавецтва – тых, хто ажыццяўляў генацыд народаў СССР, у тым ліку беларускага народа.
Але мы нічога не забылі. Мы памятаем самыя сумныя старонкі нашай гісторыі, звязаныя з фашысцкай акупацыяй.
Генацыд мы назіраем і ў сучаснай гісторыі. Толькі за апошнія два з паловай дзесяцігоддзі мы сталі сведкамі гэтай страшнай з’явы ў Югаславіі, Іраку, Лівіі і многіх іншых краінах.
Відавочна, што з выкарыстаннем «фашысцкіх лекал» ажыццяўляецца новы перадзел свету і захоп тэрыторый і рэсурсаў.
Глыбінная сутнасць фашызму, якая заключаецца ў перавазе адной нацыі над астатнімі і гвалце, выразна выяўляецца ў сучасным украінскім нацызме.
Татальная дыскрымінацыя вялікага неукраінскага насельніцтва краіны і пабудова монаэтнічнай нацыі ажыццяўляецца пад лозунгам «Украіна вышэй за ўсё», што з’яўляецца калькай з лозунгу нацысцкай Германіі, які ўзносіў нямецкую нацыю».
Пра крызіс міжнароднай бяспекі і ад каго зыходзяць сучасныя пагрозы:
«Сёння зноў, як і 80 гадоў таму, ажыццяўляецца экспансія на Усход, у рамках якой каля граніц Саюзнай дзяржавы Захад планамерна канцэнтруе воінскія кантынгенты. Толькі ў суседніх з намі краінах альянсу ўжо сканцэнтравана каля 22 тысяч салдат НАТА.
Агрэсіўны імперыялізм на чале з ЗША і НАТА заяўляе выключна аб правах «залатога мільярда» і нянавісці ў дачыненні да тых, каго яны называюць джунглямі.
Гэта правакуе ўзброеныя канфлікты, глабалізацыя якіх, перш за ўсё — украінскага і блізкаўсходняга — зноў стварае пагрозы бяспекі чалавецтву».
Аб неабходнасці кансалідацыі сусветнай супольнасці ў няпростай геапалітычнай абстаноўцы:
«Праводзячы гістарычныя паралелі паміж падзеямі сучаснасці і тым, што было напярэдадні і ў гады Другой сусветнай вайны, становіцца відавочным, што няма прынцыпова новых выклікаў. Ёсць забытыя старыя ўрокі і пагрозы. І ёсць абарона ад іх – вопыт беларускага народа, які навучыў нас аб’ядноўвацца ў супрацьстаянні сілам абсалютнага гістарычнага зла.
Сёння ўсе разумныя людзі, у якіх ёсць сумленне і сэрца, павінны выступіць адзіным фронтам супраць безадказнай палітыкі кіруючых элітаў Захаду, якія распальваюць канфрантацыю і штурхаюць планету ў пажар трэцяй сусветнай вайны».
Фота Уладзіміра Блінова