Чарговая батарэя сучасных зенітных ракетных комплексаў «Тор-М2» паступіла ў беларускую армію

Чарговая батарэя сучасных зенітных ракетных комплексаў «Тор-М2» паступіла ў беларускую армію

У бліжэйшы час разлікі батарэі «Тор-М2» заступяць на баявое дзяжурства па СПА і будуць ажыццяўляць ахову паветраных граніц сталіцы.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч.

Баявыя машыны «Тор-М2», якія знаходзяцца на ўзбраенні беларускай арміі, выдатна зарэкамендавалі сябе ў ходзе вопытнай эксплуатацыі і баявых пускаў.

«Торы» трывала ўпісаліся ў агульную сістэму супрацьпаветранай абароны Беларусі. Яны кругласутачна стаяць на баявым дзяжурстве, ахоўваючы неба сталіцы і стратэгічна важныя аб’екты краіны, у тым ліку Беларускую АЭС.

Падчас цырымоніі перадачы баявой тэхнікі генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч адзначыў, што Рэспубліка Беларусь захоўвае мірную накіраванасць сваёй палітыкі, робячы стаўку на кампактную, але добра падрыхтаваную і абсталяваную армію. Дзякуючы вялікай увазе, якую надае Кіраўнік дзяржавы пытанням мадэрнізацыі і пераўзбраення ВПС і войск СПА, у гэтым годзе было пастаўлена на ўзбраенне больш за 40 узораў УВСТ:

«Мы ўручаем асабоваму складу чарговую батарэю сучасных зенітных ракетных комплексаў «Тор-М2», якія паступілі на ўзбраенне ВПС і войск СПА. Гэта не проста чарговае папаўненне нашых узбраенняў, гэта значны крок да ўмацавання абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і забеспячэння бяспекі нашага неба.

Аднак якімі б дасканалымі ні былі ўзбраенне і ваенная тэхніка, поспех выканання пастаўленых задач вызначае ўзровень падрыхтоўкі асабовага складу. Таму ў новым навучальным годзе, аб’яўленым Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь годам воінскага майстэрства, нам трэба будзе выканаць вялікі аб’ём работ па павышэнні якасці гэтай падрыхтоўкі, асваенню новага ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Навучанне і засваенне новых тэхналогій – гэта не проста наш прафесійны абавязак, гэта наш абавязак як абаронцаў Айчыны. Але самай галоўнай нашай задачай было і застаецца забеспячэнне мірнага неба над нашай краінай. Гэтага ад нас патрабуе наш Прэзідэнт і гэтага чакае ад нас наш народ».

Генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч звярнуў увагу на тое, што сёння мы жывем у няпросты час, калі бяспека дзяржавы залежыць ад нашай гатоўнасці да любых выклікаў:

«Нашы заходнія суседзі праводзяць курс на мілітарызацыю, кратна павялічваючы ваенныя бюджэты, нагнятаючы ваенна-палітычную абстаноўку вакол нашай краіны. Напярэдадні будучай галоўнай палітычнай падзеі нас правяраюць на трываласць і здольнасць забяспечыць мір і бяспеку на беларускай зямлі.

У ходзе выбарчай кампаніі, якая пачаласая, па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стабільнасць і спакой як ніколі высока цэняцца грамадствам. Як сказаў наш Галоўнакамандуючы, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: «Як Прэзідэнт, я рабіў і буду рабіць усё для таго, каб Беларусь была свабоднай, незалежнай, а самае галоўнае – мірнай. Наш адказ на ўсе інтрыгі – стварэнне!».

Падпалкоўнік Аляксандр Палітаеў «Ваяр», фота аўтара