- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Мінску з 9 па 13 снежня праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан.
Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне тылавога забеспячэння ўзброеных сіл дзяржаў, перспектывы далейшага развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых адносін.
Акрамя таго, прадстаўнікі Узброеных Сіл Узбекістана наведаюць шэраг воінскіх часцей тылу, дзе азнаёмяцца з іх дзейнасцю.
Фота Паўла Матусевіча