- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прыняў удзел у пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Кіраўнік абароннага ведамства прадставіў праект Указа, які карэктуе Указ Прэзідэнта Беларусі ад 7 снежня 2006 года № 719 «Пытанні цэнтральных органаў ваеннага кіравання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Дакумент накіраваны на прывядзенне Палажэнняў аб Міністэрстве абароны і Генеральным штабе Узброеных Сіл у адпаведнасць з Ваеннай дактрынай Рэспублікі Беларусь. У ім, сярод іншага, удакладняецца прынцып размеркавання паўнамоцтваў Мінабароны і Генеральнага Штаба па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і абароны.
Членамі экспертнага савета падтрымана прыняцце праекта Указа.
Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь