- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Беларусь і Расія выйшлі на беспрэцэдэнтны ўзровень ваеннага стратэгічнага саюзніцтва. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 снежня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.
«Само жыццё застаўляе нас звяртаць асаблівую ўвагу на абараназдольнасць нашых дзяржаў. З падпісаннем Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы і міждзяржаўнага Дагавора аб гарантыях бяспекі мы выходзім на беспрэцэдэнтны ўзровень стратэгічнага саюзніцтва і каардынацыі дзеянняў у ваеннай сферы», – заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць не дапусціць парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі і Расіі, захаваць суверэнітэт і незалежнасць, а галоўнае – сфарміраваць гарантыі мірнага жыцця для грамадзян абедзвюх краін.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што 8 снежня будзе адзначацца 25-годдзе Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
«Сёння можна ўпэўнена канстатаваць, што ў 1999 годзе наш разлік апынуўся верным: толькі ў саюзнай «двойцы» мы найбольш поўна змаглі рэалізаваць увесь набыты вопыт і патэнцыял на прынцыпах узаемнага даверу і партнёрства», – падкрэсліў беларускі лідар.
У сваю чаргу Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў, што Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы дазволіць надзейна абараніць Расію і Беларусь. Таксама Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Маскву на юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя Перамогі.
Фота БЕЛТА