- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У 1371-й інжынернай базе адбылася ўрачыстая перадача інжынернай тэхнікі, мадэрнізаванай на прадпрыемствах расійскага абаронна-прамысловага комплексу.
Як адзначыў начальнік інжынерных войск Узброеных Сіл — начальнік упраўлення інжынерных войск Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Віктар Вырвінскі, уся мадэрнізаваная тэхніка адпавядае сучасным патрабаванням і зойме дастойнае месца ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл.
Пастаўка тэхнікі — вынік цеснага ўзаемадзеяння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі, якое накіравана на ўзмацненне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.
Сяржант кантрактнай службы Павел Сурынаў, «Ваяр», фота аўтара