- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі правёў сустрэчу з актывам Гомельскай вобласці.
Галоўная тэма сустрэчы — забеспячэнне нацыянальнай бяспекі ва ўмовах глабальных выклікаў.
Пра што расказаў аўдыторыі генерал-маёр Леанід Касінскі:
«Кожны жыхар нашай краіны павінен разумець, што галоўная задача, якую паставіў перад намі Галоўнакамандуючы, — забяспечыць мір на беларускай зямлі. Зразумела, гэта задача будзе выканана, чаго б нам гэта ні каштавала.
Ад выканання гэтай задачы будзе залежаць і астатні спектр усіх складнікаў нацыянальнай бяспекі, таму што калі не будзе мірнага неба над нашай краінай, напэўна, не будзе нічога.
І сёння ўжо ў тых умовах наяўнай абстаноўкі, якая ёсць вакол нашай краіны, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл штодзённа выконваюць вучэбна-баявыя задачы, звязаныя з забеспячэннем міру і стабільнасці на беларускай зямлі».
Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах удакладніў, што цяпер інфармацыйны ціск у цэлым па краіне і асабліва на жыхароў Гомельскай вобласці ўзмацняецца ў сувязі з пачатай электаральнай кампаніяй.
Аб неабходнасці крытычна ставіцца да патокаў інфармацыі і важнасці яе аналізу:
«Любую інфармацыю неабходна ўспрымаць крытычна, таму што сёння, на жаль, вельмі шмат фэйкаў і няпраўды. І гомельская зямля — адзін з аб’ектаў уздзеяння нашых ворагаў у рамках іх спроб дэстабілізацыі абстаноўкі. Як ваенны чалавек заклікаю ўсіх быць спакойнымі і не кіравацца эмоцыямі, а ацэньваць сітуацыю, атрымліваючы інфармацыю з кампетэнтных крыніц.
А калі хтосьці атрымлівае яе з нейкіх іншых крыніц, то вельмі ўважліва падыходзіць да яе ацэнкі і глядзець, каб тыя эмоцыі, на якія спрабуюць вывесці людзей, не сыгралі злы жарт. Трэба дакладна разумець, хто супраць нас ваюе і якіх мэт ён хоча дасягнуць, і з гэтага пункту погляду ацэньваць любую інфармацыю».
Аб значнасці сустрэч з людзьмі ў розных рэгіёнах:
«Гэтага патрабуе ад нас і Прэзідэнт. Бо на такіх сустрэчах раскрываем некаторыя пытанні, даем аб’ектыўныя ацэнкі з пункту погляду ваенных людзей.
Важна гаварыць і пра сучаснасць, і пра мінулае, абмяркоўваць шырока вядомыя аспекты, паказваючы на пэўныя тонкасці, на якія людзі часцяком не звяртаюць увагу. Неабходна расстаўляць акцэнты менавіта на гэтых тонкасцях: чаму так здарылася, што прывяло да той ці іншай сітуацыі, як не дапусціць паўтарэння».
Падчас выступлення генерал-маёр Леанід Касінскі прадставіў наглядны матэрыял з фактамі і ілюстрацыямі, якія пацвярджаюць і выяўляюць фэйкавыя патокі.
Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь