- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў Астане прымае ўдзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Усяго ў саміце прымаюць удзел пяць кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Рэспубліка Беларусь выступае за фарміраванне новага, cправядлівага свету:
— Прапанаваная нашай краінай ідэя Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі накіравана на фарміраванне справядлівага светапарадку, заснаванага на прынцыпах раўнапраўя, суверэнітэту, непадзельнасці бяспекі і павагі разнастайнасці шляхоў развіцця.
Беларускі лідар заявіў пра пагаршэнне абстаноўкі ў свеце і неабходнасць стварэння альтэрнатыўных механізмаў яе стабілізацыі:
— З году ў год мы фіксуем, што абстаноўка ў свеце толькі пагаршаецца. Праблема нават не ў тым, што сістэма стрымліванняў, проціваг, якая забяспечвае міжнародную бяспеку і стратэгічную стабільнасць, адышла ў нябыт. Мы недаравальна доўга раскалыхваемся, каб стварыць альтэрнатыўныя прававыя механізмы.
Прэзідэнт выказаў меркаванне, што такі стан спраў камусьці выгадны, калі нормы і прынцыпы міжнароднага права падмяняюцца нейкімі суб’ектыўнымі і сітуатыўна зменнымі правіламі, інструментамі ваеннага і інфармацыйнага шантажу:
— На гэтым фоне імкліва набірае абароты гонка ўзбраенняў. Прадаўжае мілітарызавацца ўсходнееўрапейскі рэгіён, асабліва — Польшча. Ідзе НАТАфікацыя Еўропы і свету ў цэлым.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што АДКБ павінна стаць адной з ваенна-палітычных апор у Еўразіі, задаваць трэнд усяму парадку рэгіянальнай бяспекі:
— Ключ да вырашэння бягучых праблем і стварэння эфектыўных механізмаў забеспячэння бяспекі знаходзіцца ў нашай Еўразіі, з яе тысячагадовым вопытам сумеснага жыцця розных народаў, узаемапранікнення культур і цывілізацый.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным узмацніць узаемадзеянне міжнародных арганізацый, якія працуюць на еўразійскай прасторы і прапанаваў правесці ў Беларусі вялікую сустрэчу рэгіянальных арганізацый Еўразіі:
— У сувязі з гэтым прапаную прапрацаваць пытанне аб арганізацыі сустрэчы вышэйшых службовых асоб рэгіянальных арганізацый АСЕАН, АДКБ, ШАС, СНД, НУМДА, Савета супрацоўніцтва краін Персідскага заліва.
Чаму не паспрабаваць пашырыць гэты фармат з мэтай абмену ўнікальным міжрэгіянальным вопытам? Гатовыя гэтую сустрэчу правесці ў Беларусі пры вашай згодзе.
Там жа мы маглі б абмеркаваць пытанні актывізацыі супрацоўніцтва АДКБ і ШАС па праблематыцы міжнароднай бяспекі ў ходзе рашэння СКБ (Савета калектыўнай бяспекі) па развіцці супрацоўніцтва АДКБ з СНД і ШАС.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва мае шырокі парадак па пытаннях забеспячэння бяспекі на еўразійскай прасторы, і гэты патэнцыял магчыма выкарыстоўваць.
Крыніца: president.gov.by