Зборная Узброеных Сіл Беларусі вярнулася на Радзіму з чэмпіянату свету па спартыўнай барацьбе сярод ваеннаслужачых

Зборная Узброеных Сіл Беларусі вярнулася на Радзіму з чэмпіянату свету па спартыўнай барацьбе сярод ваеннаслужачых

Спаборніцтвы праходзілі з 18 па 24 лістапада ў Арменіі і сабралі ўдзельнікаў больш чым з 20 краін.

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь прадставілі 7 спартсменаў, якія прынеслі ў скарбонку зборнай два бронзавыя і адзін сярэбраны медаль.

Прызёры чэмпіянату:

Серабро — Яраслаў Iaдкоўскі (да 92 кг);

Бронза — Ганна Маслакова (да 72 кг);

Бронза — Ілля Хамцоў (да 86 кг).

Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па спартыўнай барацьбе сярод ваеннаслужачых Яраслаў Iaдкоўскі:

— Самым цяжкім для мяне было настроіцца маральна, таму што папярэдні чэмпіянат я, на жаль, прайграў. А тут, можна сказаць, адыграўся. Гэта як глыток свежага паветра.

Сапернікі былі даволі складаныя. У першай схватцы лік быў 2:2, у другой — 1:1, гэта значыць пастаянна роўныя лікі, цяжка было.

У такіх роўных ліках самае галоўнае — сіла і вынослівасць. І я заўважыў, што ў нас, у беларусаў, ёсць такая асаблівасць — часта мы перамагаем на сіле характару і волі. Мы можам уступаць у тэхнічным плане ці яшчэ ў чымсьці, але менавіта за кошт маральна-валявых якасцяў перамога застаецца за намі.

Капітан Канстанцін Бяляўскі, «Ваяр», фота аўтара