Цырымонія ўшанавання камандзіраў злучэнняў і воінскіх часцей, якія дасягнулі лепшых вынікаў у службовай дзейнасці

Цырымонія ўшанавання камандзіраў злучэнняў і воінскіх часцей, якія дасягнулі лепшых вынікаў у службовай дзейнасці

Сёння Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін праводзіць традыцыйную цырымонію ўшанавання камандзіраў злучэнняў і воінскіх часцей, якія дасягнулі лепшых вынікаў у службовай дзейнасці па выніках навучальнага года.

Перад урачыстым мерапрыемствам для камандзіраў і іх жонак правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці.

Звяртаючыся да афіцэраў і генералаў, якіх ўшаноўваюць, непасрэдна на мерапрыемстве ў Цэнтральным Доме афіцэраў, кіраўнік ваеннага ведамства адзначыў іх бясцэнны ўклад у забеспячэнне бяспекі Рэспублікі Беларусь:

«Скажу шчыра, заўсёды вельмі вялікая праблема вызначыць, хто ж лепшы. Для мяне ўсе камандзіры лепшыя.

Але дух спаборнасці павінен быць заўсёды. Гэта таксама стымул да руху, да развіцця.

Самае галоўнае – мы выканалі асноўную задачу, якую нам ставіць наш Галоўнакамандуючы — наш Прэзідэнт і наш народ. Мы захавалі мір.

Сапраўды вялікая адказнасць ляжыць на нас – захоўваць мір, дэманструючы сваю сілу і гатоўнасць абараняць нашу краіну. Гэта каштуе дарагога».

Таксама генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін выказаў словы падзякі жонкам ваеннаслужачых:

«Хачу вам падзякаваць за цярпенне і падтрымку сваіх палавінак. Беражыце сваіх мужоў, клапаціцеся пра іх гэтак жа, як і яны пра вас.

Бо сёння самая вялікая і важная каштоўнасць, якая захавана ў нашай краіне, – гэта традыцыйныя каштоўнасці».

***

***

Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін уручыў афіцэрам, якія дабіліся высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, сімвал асаблівага адрознення – афіцэрскі корцік.

Уручэнне халоднай зброі — адна з маладых, але значных традыцый для Узброеных Сіл Беларусі.

Зрабіць гэты прыгожы рытуал часткай цырымоніі ўшанавання лепшых прадстаўнікоў афіцэрскага корпуса прапанаваў сам Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

Афіцэрскім корцікам узнагароджаны:

– намеснік Міністра абароны па тылу— начальнік тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Бурдыка;

– камандзір 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння палкоўнік Дзмітрый Быконя;

– начальнік радыётэхнічных войск — начальнік упраўлення радыётэхнічных войск Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны палкоўнік Аляксандр Вараб’ёў;

– камандзір 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі палкоўнік Руслан Главацкі;

– начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Гарбаценка.

Цырымонія ўшанавання лепшых афіцэраў завяршылася маляўнічым феерверкам і пляц-канцэртам аркестра Мінскай ваеннай камендатуры.

Фота Алега Някала, Яна Гарбанюка і Уладзіміра Блінова