У Беларусь прыбыла чарговая батарэя зенітных ракетных комплексаў «Тор-М2»

У Беларусь прыбыла чарговая батарэя зенітных ракетных комплексаў «Тор-М2»

Зенітны ракетны комплекс «Тор-М2» забяспечвае эфектыўную супрацьпаветраную абарону прызначаных аб’ектаў. Комплекс здольны выконваць баявыя задачы ў любых кліматычных умовах.

Батарэя ЗРК «Тор-М2» здольная адначасова паразіць 16 цэлей, якія дзейнічаюць з любых напрамкаў з хуткасцю да 730 м/с, на далёкасці да 12 км і вышыні да 10 км і днём, і ноччу, у любых умовах надвор’я.

Комплексы, якія паступілі ў Беларусь, дапрацаваны расійскімі канструктарамі з улікам вопыту іх прымянення ў СВА.

Каментарый начальніка зенітных ракетных войск – начальніка ўпраўлення зенітных ракетных войск камандавання ВПС і войск СПА Узброеных Сіл палкоўніка Андрэя Севярынчыка:

–Характэрнымі асаблівасцямі зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М2» з’яўляецца яго высокая мабільнасць, малы час рэакцыі, эфектыўная стральба па шырокаму класу цэлей, а таксама аўтаматызацыя баявой працы.

Паступленне чарговай партыі зенітнага ракетнага комплексу з’яўляецца яркім прыкладам плённага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў пытаннях па ўдасканаленні адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Фота Яўгена Лапушкі