- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 6 па 8 лістапада ў Санкт-Пецярбургу праходзіць навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя пытанні медыцынскага забеспячэння Групоўкі войск (Калектыўных Сіл) АДКБ ва ўзброеных канфліктах”.
Падчас канферэнцый абмяркоўваюцца пытанні арганізацыі медыцынскага забеспячэння войск, тактычнай медыцыны, аказання дапамогі параненым на этапах медыцынскай эвакуацыі ў сучасных ваенных канфліктах, падрыхтоўкі медыцынскіх спецыялістаў.
З дакладам «Медыцынскае забеспячэнне прымянення Войск (Калектыўных Сіл) АДКБ у Рэспубліцы Беларусь на прыкладзе вучэнняў «Баявое брацтва — 2023» выступіў начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік медыцынскай службы Аляксандр Малюх.
Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь