- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Мінску праходзіць II Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы.
У ёй бяруць удзел Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка.
З прывітальным словам перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка:
— На жаль, сёння можна пералічыць на пальцах адной рукі пляцоўкі, дзе вяліся б адкрытыя, канструктыўныя экспертныя дыскусіі на тэму міжнароднай бяспекі. А нам жыццёва неабходна сумленная гутарка і бесстароннія ацэнкі адбываючыхся падзей.
Прэзідэнт адзначыў, што першая канферэнцыя па пытаннях еўразійскай бяспекі, якая прайшла ў Мінску ў 2023 годзе, здзівіла нават самых заўзятых скептыкаў, якія сумняваліся, што ў такі неспакойны час можна сабраць прадстаўнікоў і Захаду, і Усходу. Яе вынікам стаў праект Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, праца над якой будзе працягнута падчас цяперашняй канферэнцыі.
— Мы бачым гэты дакумент усебаковым і ўсёабдымным, без прывязкі да канкрэтнага рэгіёну, каб садзейнічаць фарміраванню кансенсусу ў сферы бяспекі, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
У канферэнцыі бяруць удзел больш за 600 прадстаўнікоў з больш як 40 дзяржаў.
Падчас працоўных сесій канферэнцыі будуць разгледжаны наступныя пытанні:
— Сталая актуальнасць «жорсткай бяспекі»: новыя ваенныя фактары, умацаванне даверу і гарантыі бяспекі ў Еўразіі;
— эканамічная бяспека ў сучасным свеце;
— Еўразійская хартыя разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.
Фота Яна Гарбанюка і БЕЛТА