На вучэбным палігоне «Бераг» завяршылася камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае брацтва-2024»

На вучэбным палігоне «Бераг» завяршылася камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае брацтва-2024»

У адпаведнасці з задумай вучэння на практыцы адпрацаваны пытанні падрыхтоўкі і вядзення міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ на тэрыторыі ўмоўнай дзяржавы ў Цэнтральнай Азіі.

Рэспубліку Беларусь на вучэннях «Непарушнае брацтва-2024» прадстаўлялі ваеннаслужачыя міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ССА Узброеных Сіл, зводнага падраздзялення АМАП і «Рысь» МУС Рэспублікі Беларусь, афіцэры камандавання ССА і Міністэрства абароны Беларусі.

У ходзе вучэння праводзілася міратворчая аперацыя ў мэтах стабілізацыі абстаноўкі ў раёнах патэнцыйных канфліктаў і забеспячэння ўмоў для іх справядлівага і мірнага ўрэгулявання.

На вучэнне «Непарушнае брацтва-2024» былі прыцягнутыя інструктары, якія маюць вопыт і прайшлі падрыхтоўку ў міратворчых місіях ААН.

Падраздзяленні Калектыўных міратворчых сіл АДКБ сумесна вырашалі міратворчыя задачы на кантрольна-прапускных пунктах, пунктах прыёму бежанцаў, ажыццяўлялі патруляванне мясцовасці і аказвалі гуманітарную дапамогу.

Падпалкоўнік Алег Някала «Ваяр», фота аўтара