- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
«Склад сіл і сродкаў, які выведзены на мяжу, большы, чым той, які быў створаны раней. Ён забяспечвае адэкватнае супрацьдзеянне любым выпадам і правакацыям».
Аб гэтым заявіў Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі.
Паводле яго слоў, ваенная прысутнасць большая за тую, якая была каля месяца таму, калі Беларусь у якасці адказу на дзеянні з сумежнага ўкраінскага боку таксама ўзмацняла сваю групоўку войск на паўднёвым напрамку.
«Тая маштабная рэзанансная правакацыя, якая праведзена ўкраінскімі ўзброенымі сіламі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ў Курскай вобласці, прымусіла нас перагледзець склад сіл і сродкаў, які мы прыцягваем для гарантавання нашай бяспекі.
Мы нарасцілі групоўку супрацьпаветранай абароны. Таму што факты залёту ў нашу паветраную прастору беспілотных лятальных апаратаў пачасціліся. Мы стварылі неабходныя ўмовы для разгортвання груповак з цяжкай тэхнікай, мы адэкватна гатовы адрэагаваць на падобныя правакацыі, якія адбыліся ў Курску (Курскай вобласці).
Мы кантралюем нашу дзяржаўную мяжу, нарасцілі сілы і сродкі разведкі, вядзем стварэнне пэўных запасаў і магчымасцяў для стварэння і разгортвання груповак», - распавёў Павел Муравейка.
Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь