Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў Міністэрстве абароны і Узброеных Сілах

Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў Міністэрстве абароны і Узброеных Сілах

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь правёў назначэнні ў камандаванні Міністэрства абароны і Узброеных Сіл.

Генерал-маёр Аляксандр Навуменка назначаны намеснікам Міністра абароны.

Генерал-маёр Андрэй Жук вызвалены ад гэтай пасады і звольнены ў запас па ўзросце.

Да гэтага часу генерал-маёр Аляксандр Навуменка займаў пасаду камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл.

На гэтую пасаду сёння назначаны генерал-маёр Аляксандр Бас, які вызвалены ад пасады начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.