- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі ўручыў дзяржаўным служачым юбілейныя медалі “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Знакавыя ўзнагароды атрымалі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і члены Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
Генерал-маёр Леанід Касінскі адзначыў важны ўклад узнагароджаных у патрыятычнае выхаванне насельніцтва краіны і безумоўную грамадзянскую пазіцыю.
Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара