- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсаў дзіцячага малюнка «Маленькія героі вялікай вайны» і фотаработ «Беларусь памятае...», прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дыпломы і каштоўныя падарункі ўдзельнікам конкурсаў уручыў памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі.
У конкурсе дзіцячага малюнка «Маленькія героі вялікай вайны» прынялі ўдзел тысячы таленавітых дзяцей з усіх куткоў Беларусі. Па выніках конкурсу ва ўзроставай катэгорыі 7 – 9 гадоў узнагароджаны:
дыпломам III ступені і каштоўным падарункам — графічным планшэтам — Вера Сакалова (ДУА «Сярэдняя школа № 200 г. Мінска»);
дыпломам II ступені і каштоўным падарункам— разумным гадзіннікам — Ванэса Каленчык (грамадскае аб’яднанне «Бабруйская гарадская дзіцяча-юнацкая ўзорная студыя выяўленчага мастацтва «Радуга»);
дыпломам I ступені і каштоўным падарункам — партатыўнай калонкай — Цімафей Чанчын (ДУА «Опсаўская сярэдняя школа Браслаўскага раёна»).
Ва ўзроставай катэгорыі 10 – 12 гадоў узнагароджаны:
дыпломам III ступені і каштоўным падарункам — графічным планшэтам — Яна Марозава (ДУА «Опсаўская сярэдняя школа Браслаўскага раёна»);
дыпломам II ступені і каштоўным падарункам — разумным гадзіннікам — Сафія Міхалап (ДУА «Рудзенская дзіцячая школа мастацтваў»);
дыпломам I ступені і каштоўным падарункам — партатыўнай калонкай — Ангеліна Ляскавец (грамадскае аб’яднанне «Бабруйская гарадская дзіцяча-юнацкая ўзорная Студыя выяўленчага мастацтва «Радуга»).
Ва ўзроставай катэгорыі 13 – 16 гадоў узнагароджаны:
дыпломам III ступені і каштоўным падарункам — графічным планшэтам — Аляксандра Калеснікава (ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці»);
дыпломам II ступені і каштоўным падарункам — разумным гадзіннікам — Ганна Ходзюш (ДУА «Рудзенская дзіцячая школа мастацтваў»);
дыпломам I ступені і каштоўным падарункам — партатыўнай калонкай — Дыяна Яцукевіч (ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Лунінца»).
За актыўны ўдзел у конкурсе, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, каштоўным падарункам — партатыўным зарадным устройствам — узнагароджаны:
Дземід Агаеў (ДУДА «Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» г. Магілёва»);
Валерыя Баўкала (ДУА «Рудзенская дзіцячая школа мастацтваў»);
Аліна Кіндрук (ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Лунінца»);
Паліна Раманенка (ДУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці»).
Па выніках конкурсу фотаработ «Беларусь памятае...» ўзнагароджаны:
дыпломам III ступені і каштоўным падарункам — бесправаднымі навушнікамі — Алег Емяльянаў;
дыпломам II ступені і каштоўным падарункам — калонкай партатыўнай — Вольга Пякарская;
дыпломам I ступені і каштоўным падарункам — знешнім акумулятарам — Міхаіл Капычко.
Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі:
— Хачу сказаць дзякуй лаўрэатам двух конкурсаў, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ваеннае ведамства праводзіць гэтыя конкурсы ўжо не першы год. І з кожным годам колькасць удзельнікаў значна ўзрастае. Рабяты, якія прысутнічаюць тут, вельмі таленавітыя. Усе без выключэння.
Усе работы прасякнуты нейкай асаблівай пяшчотай, работы індывідуальныя, кожная заслугоўвае ўвагі. Усе прадстаўленыя на конкурсе работы — гэта яшчэ і стаўленне нашых маленькіх дзетак да сваёй гісторыі, да гісторыі сваёй сям’і, краіны. І сёння гэта вельмі важна.
Таму я ад імя людзей у пагонах хачу падзякаваць вам, рабяты, за ўдзел у конкурсах. Яшчэ раз хачу сказаць, што вы ўсе вялікія таленты, у вас вялікая будучыня. Хачу сказаць вялікі дзякуй прысутным тут бацькам за тое, што вы выхоўваеце сваіх дзяцей.
***
Сафія Міхалап:
— Мая прабабуля Марыя Іванаўна Міхалап — былая вязніца канцлагера. Займаюся маляваннем з першага класа. Малюнак для конкурсу рыхтавала яшчэ ў чацвёртым класе, калі я не зусім ўмела маляваць, таму было складана.
Я намалявала салдата, які частуе дзяцей кашай з цукрам. Я паказваю, як складана было ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі быў голад. Мне хацелася перадаць пачуцці тых людзей.
Яшчэ з задавальненнем буду ўдзельнічаць у конкурсах. У далейшым хачу стаць дызайнерам.
Алег Емяльянаў:
— Фатаграфіяй займаюся з 2018 года. У фатаграфіі прыцягвае яе шчырасць, у тым плане, што фатаграфія не хлусіць. Фота зроблена ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць — герой» 9 мая. Мы з жонкай чакалі салют, людзі пачалі падцягвацца да помніка. Я бачу, што ён падсвечаны, фігуры людзей застаюцца ў цені. Вось такі кантраст атрымаўся. Падумаў, што будзе выдатны здымак.
Рашыў прыняць удзел у конкурсе, таму што лічу, што прасоўваць тэму патрыятызму ў наш час вельмі важна. Калі ёсць магчымасць зрабіць добрыя кадры на падобную тэматыку — чаму б і не!
Вікторыя Вайцяшонак, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова