- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Мінску прайшлі перагаворы Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна з Міністрам Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Рэспублікі Куба генералам армейскага корпуса Альварам Лопесам М’ерай.
У прывітальным слове кіраўнік кубінскай ваеннай дэлегацыі павіншаваў свайго беларускага калегу са святамі, якія наша краіна адзначае ў гэтыя дні, і падзякаваў за магчымасць наведаць мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
Бакі падвялі прамежкавыя вынікі сумеснай работы абаронных ведамстваў у першым паўгоддзі. Адзначана важнасць працягу практычнага вектара ўзаемадзеяння, накіраванага на ўмацаванне супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.
Фота Уладзіміра Блінова