- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сілы спецыяльных аперацый у цесным узаемадзеянні з ракетнымі войскамі і артылерыяй працягваюць выконваць вучэбна-баявыя задачы ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях у рамках раптоўнай праверкі гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл.
Адпрацоўваюцца пытанні па ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай граніцы на магчымых напрамках незаконнага пранікнення на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь узброеных груп баевікоў, перакрыцці каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.
Для выяўлення дыверсійна-разведвальных груп і збору (можешь так оставить) сіл умоўнага праціўніка ў цяжкадаступнай лясіста-балоцістай мясцовасці выкарыстоўваюцца беспілотныя разведвальныя комплексы, якія ў рэжыме рэальнага часу перадаюць каардынаты разлікам артылерыйскіх падраздзяленняў для нанясення агнявога паражэння.
Фота Яна Гарбанюка