- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Каментарый начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка Міністра абароны генерал-маёра Паўла Муравейкі аб раптоўнай праверкі гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл да выканання задач па прызначэнні:
«Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь працягваюць выконваць комплекс мерапрыемстваў па ўдасканаленні гатоўнасці сіл і сродкаў да выканання задач па прызначэнні. У рамках гэтай дзейнасці сёння з 9 гадзін раніцы пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці асобных злучэнняў воінскіх часцей.
Праверка носіць комплексны характар і прадугледжвае задзейнічанне розных сіл. У прыватнасці, падраздзяленні і воінскія часці сіл спецыяльных аперацый атрымалі задачу вылучыцца ў новапрызначаныя раёны, арганізаваць іх інжынернае абсталяванне, стварэнне сістэмы загарод. У далейшым быць у гатоўнасці дзейнічаць па пошуку, знішчэнні і блакіроўцы дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка, нясенні службы на блокпастах, а таксама аператыўнаму рэагаванню і выхаду на прызначаныя рубяжы.
Падраздзяленні зенітна-ракетных войск ажыццяўляюць вылучэнне ў новыя пазіцыйныя раёны і з іх заняткам завершаць стварэнне сістэмы зенітна-ракетнага прыкрыцця важных аб’ктаў на небяспечных напрамках.
Адначасова з дзеяннямі сіл спецыяльных аперацый актыўна дзейнічаюць падраздзяленні ракетных войск і артылерыі, абсталяваныя комплексамі «Паланэз» і рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню БМ-21 «Град». Дадзеныя падраздзяленні таксама пад прыкрыццём сіл спецыяльных аперацый скрытна займаюць прызначаныя раёны і павінны заступіць на баявое дзяжурства па прызначаных аб’ектах.
У рамках усёй праверкі комплексна будзе дзейнічаць авіяцыя, якая выканае задачы па дастаўцы і высадцы штурмавых груп на небяспечныя напрамкі, падтрымцы сухапутнай групоўкі пры дзеяннях на зямлі, а таксама нясенні і забеспячэнні знішчальнага авіяцыйнага прыкрыцця ў важных аб’ектах у рамках сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Актыўна будуць прымяняцца беспілотныя лятальныя апараты, сілы і сродкі радыёэлектроннай барацьбы, а таксама плануецца адпрацаваць прыёмы дзеяння сухапутных груповак у лясіста-балоцістай мясцовасці.
Уся праверка спланавана і будзе праводзіцца на тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Мы спадзяемся, што па выніках гэтага мерапрыемства атрымаем аб’ектыўную ацэнку гатоўнасці нашых воінскіх часцей і падраздзяленняў выконваць задачы ва ўмовах абстаноўкі, якая хутка мяняецца, і забяспечваць бяспеку нашай краіны».