- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 21 па 23 мая пад кіраўніцтвам намесніка Міністра абароны па тылу - начальніка тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Андрэя Бурдыкі з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тылавога забеспячэння пройдзе камандна-штабное вучэнне.
У КШВ прымуць удзел больш за 100 ваеннаабавязаных, прызваных з запасу. У ходзе вучэння будуць адпрацаваны пытанні кіравання тылавым забеспячэннем войск, разгрупавання запасаў матэрыяльных сродкаў, выкананне мерапрыемств па павышэнні жывучасці аб’ектаў воінскіх часцей і арганізацый тылу.