На Вілейшчыне праходзіць камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны

На Вілейшчыне праходзіць камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны

У Вілейскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся збор з намеснікамі раённых выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці, у якім прыняў удзел начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны – намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Дзмітрый Стрэшынскі.

У ходзе камандна-штабнога вучэння падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны адбілі напад дыверсійна-разведвальнай групы ўмоўнага праціўніка на важны аб’ект Вілейскага раёна.

Асаблівая ўвага нададзена арганізацыі абароны населенага пункта і вядзенню засадных дзеянняў. Таксама падраздзяленні тэрытарыяльных войск нясуць дзяжурства на кантрольна-прапускным пункце сумесна з прадстаўнікамі МУС.

Пры Ільянскім сельскім выканаўчым камітэце Вілейскага раёна створаны атрад народнага апалчэння. На вучэннях апалчэнцы процідзейнічаюць дыверсійна-разведвальнай групе саперніка, патрулююць вуліцы і ахоўваюць аб’екты раёна.

Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара