Камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тэхнічнага забеспячэння

Камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тэхнічнага забеспячэння

З 22 па 26 красавіка пад кіраўніцтвам намесніка Міністра абароны па ўзбраенні – начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Андрэя Федзіна з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тэхнічнага забеспячэння праводзіцца камандна-штабное вучэнне.

У ходзе правядзення вучэння будуць адпрацаваны на практыцы пытанні кіравання тэхнічным забеспячэннем войск, аднаўлення УВСТ, выдзялення выязных рамонтных груп, аховы і абароны воінскіх часцей тэхнічнага забеспячэння. У вучэнні прымуць удзел больш за 200 ваеннаабавязаных, прызваных з запасу.

Фота Паўла Матусевіча