Пачынаецца адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве

Пачынаецца адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве

Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым–маі 2024 г. ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2024 г. № 48.

З 23 красавіка 2024 г. пачынаецца адпраўка грамадзян Рэспублікі Беларусь, прызваных на тэрміновую ваенную службу ў злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, унутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі.

У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1 000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў і Мінскай ваеннай камендатуры.

Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь у красавіку–маі плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч чалавек. Акрамя таго, згодна з Указам, студэнты 1-га курса ўстаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі, па іх жаданні могуць быць прызваны на службу ў рэзерве, праходжанне якой плануецца ў перыяд іх канікул.

Выкліку на прызыўныя камісіі вясной бягучага года падлягае каля 40 тысяч маладых людзей. Мерапрыемствы па прызыву арганізаваны і праводзяцца згодна з заканадаўствам.

У ваенных камісарыятах раёнаў (гарадоў) і іх адасобленых падраздзяленнях завяршаецца планавая работа па ўсебаковаму вывучэнню і прафесійнаму псіхалагічнаму адбору прызыўнікоў для камплектавання войск.

Уручэнне павестак на адпраўку прызыўнікам праходзіць у знакавых месцах і праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы з прыцягненнем прадстаўнікоў органаў мясцовай улады і грамадскіх арганізацый.

Цырымонія прыняцця ваеннай прысягі ў новапрыбыўшага папаўнення ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных сіл пройдзе 25 мая 2024 г.

Звальненне ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, будзе праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам своечасова, у красавіку-маі 2024 г.

Фота Яна Гарбанюка