- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Брэсце падвялі вынікі VIII Міжнароднай алімпіяды курсантаў адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі па ваеннай гісторыі.
За месца на п’едэстале змагаліся курсанты з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана.
У выніку ўпартай барацьбы перамагла каманда Ваеннай акадэміі Беларусі.
Павіншаваў пераможцаў і прызёраў намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Жук:
– Не ведаючы гісторыі, у тым ліку ваеннай гісторыі, немагчыма пабудаваць будучыню. Можна ганарыцца нашымі суайчыннікамі, гісторыю курсанты ведаюць. Светлая будучыня, якую яны будуць будаваць як новае пакаленне, будзе дастойнай дзядоў і прадзедаў.
Ва ўсіх засталіся самыя добрыя ўражанні аб Брэсце і ў цэлым аб нашай краіне. У прадстаўнікоў краін, якія бралі ўдзел у алімпіядзе, адзіныя каштоўнасці, у нас агульная гісторыя.
Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь