- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч прыбыў у раён правядзення тактычнага вучэння 120-й зенітнай ракетнай брыгады.
Генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч заслухаў рашэнні камандзіра дывізіёна на выкананне задач па прызначэнні, праверыў гатоўнасць падраздзяленняў да выканання баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.
Камандуючы праверыў парадак нясення баявога дзяжурства на стартавых пазіцыях зенітных ракетных батарэй. Наведаў раён размяшчэння, дзе чарговы раз пераканаўся ў гатоўнасці ваеннаабавязаных, прызваных з запасу, да выканання задач.
Каментар генерал-маёра Андрэя Лук’яновіча:

«З мэтай праверкі гатоўнасці брыгады да выканання задач па прызначэнні пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА праводзіцца тактычнае вучэнне са 120-й зенітнай ракетнай брыгадай.
Мэта вучэння – удасканаленне практычных навыкаў камандзіраў і службовых асоб штаба ў кіраванні воінскімі часцямі і падраздзяленнямі, навыкаў асабовага складу брыгады ў выкананні баявых задач і эфектыўным прымяненні ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
Вучэнне будзе праходзіць цягам двух сутак у пяці раёнах.
Асаблівасцю вучэння з’яўляецца тое, што ўпершыню ў ВПС і войсках СПА такія маштабныя задачы выконваюцца з прыцягненнем вялікай колькасці ваеннаслужачых, прызваных з запасу.
Таксама падчас вучэнняў будуць адпрацаваны новыя спосабы прымянення зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Пры выкананні задач вялікую ўвагу нададуць пытанням адбіцця паветранага нападу праціўніка, у тым ліку БЛА, павышэння жывучасці падраздзяленняў, размяшчэння на мясцовасці, маскіроўкі, процідзеяння дыверсійна-разведвальным групам умоўнага праціўніка».
Лейтэнант Павел Кузняцоў, «Ваяр», фота аўтара