Камандуючы войскамі ПЗАК генерал-маёр Аляксандр Навуменка наведаў адзін з раёнаў правядзення тактычнага вучэння з 19 амбр

Камандуючы войскамі ПЗАК генерал-маёр Аляксандр Навуменка наведаў адзін з раёнаў правядзення тактычнага вучэння з 19 амбр

Камандуючы заслухаў даклад аб становішчы і прынятым у адпаведнасці з легендай вучэння рашэнні.

Каментар генерал-маёра Аляксандра Навуменкі:

photo_2024-04-09_21-32-11.jpg

«З сённяшняга дня воінскія часці і падраздзяленні 19 амбр раззасяроджаныя ў раёнах па вучэнні як на палігонах і паблізу іх, так і на ўчастках мясцовасці, дзе выконваюць рэальныя задачы па вядзенні спецыяльных дзеянняў па выяўленні і знішчэнні беспілотных лятальных апаратаў, малапамерных лятальных апаратаў, дыверсійных і незаконных узброеных фарміраванняў.

На ўсіх палігонах адпрацоўваюцца пытанні вядзення тактычных дзеянняў, а таксама з выкананнем агнявых задач.

Афіцэрскі склад атрымлівае практыку ў кіраванні сваімі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў ходзе выканання гэтых задач.

Ваеннаслужачыя адпрацавалі пытанні прыкрыцця аднаго з важных дзяржаўных аб’ектаў сродкамі супрацьпаветранай абароны і знішчылі дыверсійна-разведвальныя групы праціўніка, якія апынуліся паблізу гэтага аб’екта.

У мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі зараз прыцягваюцца інструктары Узброеных Сіл Беларусі, якія прайшлі падрыхтоўку ў Расійскай Федэрацыі. І яны даюць станоўчы вынік у рамках падрыхтоўкі асабовага складу».

Лейтэнант Арцём Берасцень, «Ваяр», фота аўтара