У Беларусі здымуць ігравы мастацкі фільм, прысвечаны подзвігу Герояў Беларусі

У Беларусі здымуць ігравы мастацкі фільм, прысвечаны подзвігу Герояў Беларусі

У Беларусі здымуць ігравы мастацкі фільм, прысвечаны подзвігу Герояў Беларусі — ваенных лётчыкаў гвардыі маёра Андрэя Нічыпорчыка і гвардыі лейтэнанта Мікіты Куканенкі.

Сёння прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь правялі першую рабочую нараду, на якой абмеркавалі сцэнарый фільма, акцёрскі склад і агульную канцэпцыю здымак.

Фільм носіць працоўную назву «Адно на дваіх».

Здымкі запланаваны на 2025 год.

Фота Уладзіміра Блінова