На базе спартыўна-стралковага комплексу імя Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнкі прайшоў чэмпіянат па стральбе са штатнай зброі

На базе спартыўна-стралковага комплексу імя Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнкі прайшоў чэмпіянат па стральбе са штатнай зброі

На базе Спартыўна-стралковага комплексу імя Маршала Савецкага Саюза С.К. Цімашэнкі прайшоў чэмпіянат структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл і Узброеных Сіл па стральбе са штатнай зброі.

За прызавыя месцы змагалася больш за 60 лепшых стралкоў, якія прадстаўлялі 22 каманды.

Афіцэры выконвалі практыкаванне ПМ-1 (стральба з пісталета Макарава на 25 метраў па мішэні № 4).

Пераможцам чэмпіянату стаў падпалкоўнік Ігар Казлоў (галоўнае ўпраўленне баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл), на другім месцы падпалкоўнік Павел Бяляеў (штаб узбраення і кіравання тэхнічнага забеспячэння Міністэрства абароны), на трэцім — падпалкоўнік Аляксандр Юдзянкоў (дэпартамент транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны, упраўленне ваенных паведамленняў транспартных войск).

У агульнакамандным заліку чэмпіёнскі кубак заваявала каманда галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Серабро — у прадстаўнікоў штаба ўзбраення і кіравання тэхнічнага забеспячэння Міністэрства абароны. На трэцяй ступені п’едэстала гонару — упраўленне тэрытарыяльнай абароны, упраўленне інжынерных войск, упраўленне РХБАіЭ.

Вікторыя Вайцяшонак, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова