Генерал-маёр Леанід Касінскі правёў лекцыю для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні

Генерал-маёр Леанід Касінскі правёў лекцыю для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні

Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі правёў лекцыю для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Генерал-маёр Леанід Касінскі расказаў выкладчыкам пра ролю ваенна-патрыятычнага выхавання ў сучасным грамадстве, формы і метады навучання падрастаючага пакалення, давёў для слухачоў вынікі патрыятычнага выхавання моладзі.

Генерал-маёр Леанід Касінскі акцэнтаваў увагу на тым, што адна з галоўных задач кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні — закласці навучэнцам асновы беларускай дзяржаўнасці, расказаць пра дасягненні, якія краіна здабыла за час сваёй незалежнасці, выхаваць грамадзяніна.

У завяршэнне мерапрыемства генерал-маёр Леанід Камінскі адказаў на пытанні педагогаў.

Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара